РУС БЕЛ ENG

Дзень роднай мовы

21.02.2023

   Сёння у свеце шмат цудоўных моў. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта. У школе было праведзена мерапрыемства для вучняў 3-6 класаў "Словы беларускай мовы", прысвечанае Дню роднай мовы. Хлопчыкі і дзяўчынкі перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, чыталі выказванні пра родную мову, адказвалі на пытанні пра Рэспубліку Беларусь па-беларуску. Пасля ўдзелу ў мерапрыемстве вучні, якія правільна і дакладна адказвалі на ўсе пытанні, атрымалі падарункі.