РУС БЕЛ ENG

Наша зямлячка Марыя Кобец

18.03.2017
18 сакавіка напярэдадні святкавання Сусветнага дня паэзіі ў школе адбылася сустрэча з паэтам-земляком Марыяй Кобец.

Вучні 11 класа разам з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Аляхновіч Н.Б. падабралі і прадставілі ўвазе аўдыторыі цікавыя звесткі з жыцця і творчасці паэткі.

На працягу мерапрыемства гучалі вершы Марыі Кобец у выкананні вучняў школы. Аляхновіч Вераніка, вучаніца 8 класа, прадставіла сваю навуковую працу пра апошні зборнік паэткі “Палітра фарбаў “Палыновай квецені”.

Напрыканцы Марыя Уладзіміраўна выступіла са словамі ўдзячнасці за арганізаваную сустрэчу, прачытала свій апошні верш, а таксама адказала на ўсе пытанні навучэнцаў.

Н.Б. Аляхновiч