Стварэнне ўмоў для ўдасканалення ўзроўню педагагічнага майстэрства педагогаў, іх прафесійнай кампетэнтнасці з мэтай забеспячэння эфектыўнасці педагагічнага працэсу і павышэння якасці адукацыі.
Задачы:
- Садзейнічаць павышэнню прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў па пытаннях сучаснага зместу адукацыі, выкарыстання эфектыўных сучасных тэхналогій і методык выкладання, укаранення ў адукацыйны працэс інавацыйных тэхналогій навучання.
- Арганізаваць мэтанакіраваную і планамерную работу па падрыхтоўцы вучняў да алімпіяд і ўключэнні іх у праектна-даследчую дзейнасць з наступным аналізам вынікаў.
- Стварыць умовы для абагульнення і распаўсюджвання станоўчага педагагічнага вопыту творча працуючых настаўнікаў праз арганізацыю ўзаеманаведванняў, публікацый, майстар-класаў, праз правядзенне метадычных і прадметных тыдняў, удзеле ў семінарах, конкурсах прафесійнага майстэрства.
- Забяспечыць метадычнае суправаджэнне работы з маладымі спецыялістамі.