РУС БЕЛ ENG

Шкодныя звычкі – адкажы “НЕ!”.

18.01.2017
З мэтай стварэння аптымальных умоў для захавання і ўмацавання здароўя, фарміравання здаровага ладу жыцця і каштоўнасных адносін да здароўя, класным кіраўніком 8 класа было праведена выхаваўчае мерапрыемства на тэму “Шкодныя звычкі – адкажы “НЕ!”.
У гульнявой форме вучням была пададзена важная інфармацыя пра тое, як важна  не мець шкодных звычак, займацца ўмацаваннем свайго здароўя. У час рэфлексіі юнакі і дзяўчаты стварылі кола жаданняў і, узяўшы адзін аднаго за рукі, пажадалі  моцнага здароўя.