РУС БЕЛ ENG

"А на зямлі яго не згасне свет"

08.02.2016
У сельскай бібліятэцы прайшло мерапрыемства, прысвечанае 90-годдзю з дня нараджэння Івана Мележа

З вуснаў вучняў, настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Ніны Аркадзьеўны Церляковіч і загадчыцы сельскай бібліятэкі Святланы Іванаўны Лозюк гучалі словы, вершы, прысвечаныя"летапісу непрыдуманай праўды". Арганізаваная выстава дала магчымасць яшчэ раз дакрануцца да твораў "песняра палескай душы".

Менавіта такія мерапрыемствы  выхоўваюць любоў да роднага краю і павагу да людзей, якія прысвяцілі сваю творчасць праслаўленню нашай Радзімы.