РУС БЕЛ ENG

Тыдзень грамадазнаўства

16.01.2016
З 11 па 16 студзеня 2016 года ў школе прайшоў тыдзень грамадазнаўства.

Тыдзень быў адкрыты інфармацыйнай гадзінай ,,Органы дзяржаўнай ўлады ў Рэспубліцы Беларусь”. На працягу тыдня была праведзена віктарына ,,Ці ведаеш ты Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь?” паміж вучнямі 9-11 классаў.Эфектыўнаму асваенню вучнямі зместу грамадазнаўства спрыяла правядзенне ўрокаў-практыкумаў, на якіх  ажыццяўлялась замацаванне тэарэтычных ведаў і развіццё ўменняў ужываць іх пры рашэнні новых пазнавальных і практычных задач. Урок-практыкум ,,Канфлікты і шляхі іх рашэння” быў праведзены з вучнямі 9 класа. Захапляльным было правядзенне брэйн-рынга ,,Закон і моладзь” паміж камандамі настаўнікаў “Феміда” і вучняў “Факел”, на якім удзельнікі не толькі паказалі свой інтэлектуальны ўзровень, але і прапанавалі свае шляхі па рашэнню школьных праблем, а таксама зрабілі рэкламу па правах і абавязках вучняў. У суботу, 16 студзеня былі падведзены вынікі тыдня і вызначаны яе пераможцы.

Правядзенне тыдня па грамадазнаўству з’явілась штуршком для актывізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў у працэсе вывучэння прадмета, а таксама выкарыстанне такіх метадаў, як дыскусія, дзелавая гульня, метад праектаў, брэйн-рынгаў і інш. У каляндарна-тэматычным планаванні па вучэбным прадмеце быў прадугледжаны вучэбны час для правядзення ўрокаў-дэбатаў, абароны распрацаваных навучэнцамі праектаў і інш.

Рэалізацыя кампетэнтнаснага падыходу пры правядзенні тыдня па грамадазнаўству паказала, што ва ўстанове адукацыі створаны ўмовы для фарміравання ў вучняў вопыту самастойнага рашэння пазнавальных, камунікатыўных, арганізацыйных, маральных і іншых праблем на аснове засвоеных ведаў, уменняў і навыкаў.