РУС БЕЛ ENG

Тэатралізаванае прадстаўленне “Каляднае свята”

04.01.2020
Напярэдадні святкавання Калядаў вучні 4-7 класаў прынялі ўдзел у тэатралізаваным прадстаўленні “Каляднае свята”.

У год малой радзімы вельмі важна праводзіць мерапрыемствы, накіраваныя на выхаванне цікавасці да народных традыцый. Фальклор з’яўляецца скарбніцай духоўных каштоўнасцей народа, яго мастацкім летапісам, захавальнікам багацейшых нацыянальных традыцый, здольнасцей. У вуснай народнай творчасці знайшлі грунтоўнае адлюстраванне грамадскае і сямейнае жыццё народа, яго вераванні і памкненні, сацыяльныя і эстэтычныя ідэалы, нормы звычаёвага права, погляды на чалавека і сусвет.

Так, напярэдадні святкавання Калядаў вучні 4-7 класаў прынялі ўдзел у тэатралізаваным прадстаўленні “Каляднае свята”. Іх сустрэлі гаспадар Лявон і гаспадыня Лявоніха. У госці на свята таксама прыйшлі Каза і Цыганка – сімвалы Калядак, яны правялі з дзецьмі гульні і карагоды. Цыганка правяла жартоўнае прадсказанне на будучы год кожнаму ўдзельніку.

Свята было насычана жартамі, загадкамі, гульнямі і абрадавымі песнямі. Такія мерапрыемствы аднаўляюць сувязь часоў, мацуюць выпрацаваныя стагоддзямі традыцыі, на лепшых узорах створанага народам мастацтва фарміруюць эстэтычныя пачуцці дзяцей.

6

5

4

3

2

1

Педагог дадатковай адукацыі А.П.Бунькевіч