РУС БЕЛ ENG

Школа Актыўнага Грамадзяніна “Ганаруся сваімі землякамі”

23.01.2020
Кожная зямля мае такіх людзей, якімі мы можам ганарыцца, браць з іх прыклад. Наша вёска таксама мае шмат дастойных людзей.

    У госці да нас прыйшоў выпускнік нашай школы дырэктар ААТ “Валішча” А.Л.Андрыевіч. Ён расказаў вучням аб сваёй дзейнасці. Вось ужо 20 гадоў  Аляксандр Лявонцьевіч узначальвае гаспадарку. Вучням было цікава даведацца аб тым шляху, які ён прайшоў, аб зменах і дасягненнях  у гаспадарцы. Розныя пытанні цікавілі вучняў, і яны атрымалі на іх адказы. Працавітасць, адказнасць і мэтанакіраванасць – асноўныя рысы, якія дапамагаюць моцна трымаць гаспадарку,і імі валодае наш госць. Аляксандр Лявоньевіч пажадаў вучням быць настойлівымі і працавітымі, каб дасягнуць сваёй мэты.

   Таксама вучні падрыхтавалі прэзентацыі і пра іншых знакамітых землякоў.

    Асабліва цікава было даведацца  пра Уладзіміра Уладзіміравіча Андрыевіча, якому прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўную ўзнагароду як заслужанаму дзеячу культуры.

   Ганарымся мы і нашымі землякамі-паэтамі: Марыяй Кобец, Мікалаем Аляхновічам, аб іх таксама было сказана шмат цёплых слоў.

   Мы павінны ведаць сваіх знакамітых землякоў, ганарыцца імі і браць з іх прыклад.

1

2

3

4

 Класны кіраўнік 8 класа Н.А.Церляковіч