РУС БЕЛ ENG

Мая родная мова – беларуская!

15.02.2020
15 лютага вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у віктарыне знаўцаў роднай мовы “Беларуская скарбонка”.

Мэтай мерапрыемства было актуалізаваць веды вучняў пра Беларусь, развіваць звязную мову, пазнавальную актыўнасць, выхоўваць любоў да Радзімы, яе чароўнай прыроды, цікавасць да вывучэння роднай мовы.

Дзеці ўдзельнічалі ў конкурсах : “Патрыёт”, “Знаўца роднай мовы”, “Рознакаляровая вясёлка”,  “Смачныя ягады”, “Паляванне на арфаграмы” . Успомнілі беларускія прыказкі, загадкі, скарагаворкі, метаграмы. Дзеці вучыліся выпраўляць памылкі ў словах, успомнілі пра словы з супрацьлеглым значэннем.  У канцы пераможцы ўзнагароджваліся дыпломамі і прызамі.

1

2

3

4

5

6

7

8

9

Настаўнік пачатковых класаў Хрысцюк І.А.