РУС БЕЛ ENG

Час грамадзянскасці

14.03.2020
Кожны год 15 сакавіка мы адзначаем дзяржаўнае свята – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

У суботу, 14 сакавіка, вучні 5-8 класаў сабраліся на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У рамках мерапрыемства вучні пазнаёміліся з гісторыяй Канстытуцыі нашай краіны, была паказана рэзентацыя “Канстытуцыя – Асноўны Закон дзяржавы”. Напрыканцы мерапрыемства дзеці адказалі на пытанні віктарыны “Знаўца закона”. Вучні паказалі свае веды па гісторыі сваёй краіны, па сімволіцы Рэспублікі Беларусь, па правах і абавязках вучняў.

Класны кіраўнік 7 класа А.П.Бунькевіч