РУС БЕЛ ENG

“Мая родная мова! Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!”

25.01.2021
З 18 па 22 студзеня 2021 года быў праведзены тыдзень беларускай мовы ў пачатковых класах “Мая родная мова! Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!”

Мэта правядзення: павышэнне цікавасці вучняў да прадмета “Беларуская мова”, развiццё крэатыўных якасцей вучняў, выхаванне павагі да роднага слова, да Радзімы. 

У рамках тыдня былі праведзены наступныя мерапрыемствы: выстава кніг “Дзіцячыя пісьменнікі Беларусі”, прагляд мультфільмаў кінастудыі “Беларусьфільм”, конкурс малюнкаў  “Чароўны слоўнічак”, віктарына ”Гучы беларуская мова”, малая алімпіяда па беларускай мове “ Юны мовазнаўца” , літаратурная гасцёўня  “Мая Беларусь”  і іншыя конкурсы і турніры. 

На працягу тыдня навучэнцам не раз давялося праявіць   кемлівасць пры выкананні “хітрых” заданняў, прадэманстраваць свае веды па розных тэмах, праявіць творчасць.