РУС БЕЛ ENG

Конкурс-выстава «Творчасць за здаровы лад жыцця»

30.01.2021
Здароўе чалавека – гэта галоўная каштоўнасць у жыцці. Яго не купіш ні за якія грошы. Калі няма здароўя, няма і шчасця, няма настрою, але не ўсе аб гэтым памятаюць. Пакуль ты здаровы, здаецца, што так будзе заўсёды… У рамках шостага школьнага дня, 30 студзеня ў нашай школе прайшла выстава работ вучняў «Творчасць за здаровы лад жыцця». У кожнага чалавека сваё паняцце аб здаровым ладзе жыцця. Усе хто прыняў удзел у выставе па-рознаму праявілі сваю творчасць і погляд на здаровы лад жыцця.

Педагог сацыяльны Н.І. Кахавец