РУС БЕЛ ENG

Гучы, родная мова!..

20.02.2021
21 лютага свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. 

Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца пра сваю мову, не шануе яе.

20 лютага ў нашай школе пройшло цікавае мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы, пад назвай  «Гучы, родная мова!». Выконваючы розныя заданні, дзеці яшчэ раз упэўніліся, якая наша мова багатая, прыгожая і мілагучная!