РУС БЕЛ ENG

Наведаванне народнага літаратурна-краязнаўчага музею Якуба Коласа

10.11.2022

   Дзесятага лiстапада вучні 10 класа наведалі народны літаратурна-краязнаўчы музей Якуба Коласа ў в. Пінкавічы. Музей знаходзіцца ў будынку былой школы, у якой у перыяд з 1904 па 1906 гады Якуб Колас працаваў настаўнікам. Кіраўнік музея Жанна Мікалаеўна правяла захапляльнае падарожжа па “сцежках жыцця” беларускага класіка, падчас якой дзесяцікласнікі даведаліся аб цікавых фактах з жыцця і творчасці Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча.

Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Н.Б. Аляхновіч