РУС БЕЛ ENG

Методическая работа

МЭТА метадычнай работы: стварэнне ўмоў для ўдасканалення ўзроўню педагагічнага майстэрства педагогаў, іх прафесійнай кампетэнтнасці з мэтай забеспячэння эфектыўнасці педагагічнага працэсу і павышэння якасці адукацыі.

Задачы:

  1. садзейнічаць павышэнню прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў па пытаннях сучаснага зместу адукацыі, выкарыстання эфектыўных сучасных тэхналогій і методык выкладання, укаранення ў адукацыйны працэс інавацыйных тэхналогій навучання;
  2. арганізаваць мэтанакіраваную і планамерную работу па падрыхтоўцы вучняў да алімпіяд і ўключэнні іх у праектна-даследчую дзейнасць з наступным аналізам вынікаў;
  3. стварыць умовы для абагульнення і распаўсюджвання станоўчага педагагічнага вопыту творча працуючых настаўнікаў праз арганізацыю ўзаеманаведванняў, публікацый, майстар-класаў, праз правядзенне метадычных і прадметных тыдняў, удзеле ў семінарах, конкурсах прафесійнага майстэрства;
  4. забяспечыць метадычнае суправаджэнне работы з маладымі спецыялістамі.

 

План работы метадычнага савета на 2022/2023 навучальны год

№ пасяджэння

Разглядаемыя пытанні

Адказныя

Кастрычнік

Тэма: Умовы фарміравання метапрадметных уменняў і навыкаў вучняў пры арганізацыі адукацыйнага працэса.

1.    Фарміраванне метапрадметных уменняў і навыкаў вучняў пачатковых класаў.

2.    Рэалізацыя міжпрадметных сувязей на ўроках хіміі.

3.    Майстар-клас “Міжпрадметныя сувязі на ўроках геаграфіі”

 

 

 

 

Лазюк Л.Д., настаўнік пачатковых класаў

Труцык Н.У., настаўнік хіміі

Кахавец Н.І., настаўнік геаграфіі

Снежань

Тэма: Развіццё асобаснага патэнцыяла навучэнцаў у працэсе выхаваўчай работы

1.    Дзіцячае самакіраванне як сродак фарміравання лідарскіх якасцей.

2.    Узаемадзеянне класнага кіраўніка з бацькамі як сродак фарміравання асобы.

3.    Грамадзянскае, патрыятычнае, духоўна-маральнае і прававое выхаванне – актуальныя накірункі выхаваўчай і ідэалагічнай работы ў 2022/2023 навучальным годзе.

 

 

 

Сухаверхая В.У., педагог-арганізатар

Галоўчык Л.Л., класны кіраўнік 9 класа

Бунькевіч А.П., кл. кіраўнік 10 класа

Люты

Тэма: Інклюзіўная адукацыя: магчымасці і перспектывы

1.    Навукова-тэарэтычныя падыходы да праектавання мадэлі адукацыйнага асяроддзя інклюзіўнай адукацыі.

2.    Псіхалагічныя бар’еры і стэрэатыпы ўдзельнікаў інклюзіўнай адукацыйнай прасторы.

3.    Асаблівасці сацыяльна-педагагічнай работы з сям’ёй, якая выхоўвае дзіця з АПФР.

 

Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце

Аляхновіч Н.Б.

Бунькевіч А.П., класны кіраўнік 10 класа

 

Сухаверхая В.У., педагог сацыяльны

 Красавік

Прэзентацыя   эфектыўнага  педагагічнага вопыту  работы.

Тэма: “Развіццё пазнавальнай актыўнасці на вучэбных занятках “Чалавек і свет”.

Тэма:“Метад колавай трэніроўкі як сродак развіцця фізічных якасцей”.

 

 

Бахур Л.П., настаўнік пачатковых класаў

Шэлесцюковіч С.К., настаўнік фізічнай культуры і здароўе

 

 

 

свернуть

Склад метадычнага савета школы

Член савета
Пасада

Аляхновіч Наталля Барысаўна

старшыня, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце

Бунькевіч Алена Пятроўна

сакратар, настаўнік гісторыі

Труцык Уладзімір Васільевіч

дырэктар школы

Галоўчык Людміла Леанідаўна 

кіраўнік школьнага вучэбна-метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў

Кулікова Наталля Мікалаеўна

настаўнік рускай мовы і літаратуры

 

свернуть