Радзімы спадчына – мой гонар
02.01.2017У адпаведнасці з планам правядзення асноўных мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» з красавіка па снежань 2016 года быў праведзены конкурс творчых работ «Радзімы спадчына – мой гонар».
На рэспубліканскі этап конкурсу прадстаўлена 53 работы ў намінацыі «Скарбніца традыцый маіх дзядоў». Па выніках работы журы былі вызначаны пераможцы і прызеры, якія ўзнагароджаны 14 дыпломамі І, ІІ, ІІІ ступеней, 33 дыпломамі лаўрэата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Дыплом лаўрэата атрымілі і ўдзельнікі гуртка «Гісторыкі-краязнаўцы» ДУА «Валішчанская сярэдняя школа» Пінскага раёна пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі вышэйшай катэгорыі Бунькевіч А.П..Гурткоўцы прадэманстравалі творчы падыход, інтарэс да народных традыцый, гістарычнай і культурнай спадчыны роднага краю і дасягненняў сваіх землякоў.
Віншуем з перамогай гурткоўцаў і жадаем ім новых дасягненняў!