21 лютага адзначалася свята Роднай мовы.
22.2.2014Сапраўдным святам стаў для вучняў нашай школы Дзень роднай мовы. Вучні рыхтавалі плакаты з выказваннямі пісьменнікаў і паэтаў аб роднай мове. У завяршэнне адбылася літаратурная вечарына, якая была падрыхтавана сумесна з бібліятэкамі і Домам культуры. Адметнай асаблівасцю свята з’явілася прысутнасць мясцовай паэтэсы Марыі Кобец.