У краіне кемлівых матэматыкаў
07.03.2020Мэта правядзення: развіццё асобасных якасцяў навучэнцаў і актывізацыя іх разумовай дзейнасці, падтрымка і развіццё творчых здольнасцей і цікавасці да прадмета. Тыдзень матэматыкі праводзіўся пад дэвізам: “Матэматыкі сцяжынкі адолеем без запінкі”.
У рамках тыдня былі праведзены наступныя мерапрыемствы: “Займальная матэматыка”, “Матэматычная кемлівасць”, “Матэматычны марафон”, “Матэматыка ў прыказках і прымаўках”, «Падарожжа па
станцыях» і іншыя конкурсы і турніры.
На працягу тыдня навучэнцам не раз давялося праявіць матэматычную кемлівасць пры рашэнні “хітрых” задач, прадэманстраваць свае веды па розных тэмах, праявіць творчасць.
Настаўнікі пачатковых класаў