Першы Рэспубліканскі краязнаўчы форум
14.03.2020У форуме прыняло ўдзел больш за 300 чалавек з самых розных куткоў краіны, якія працавалі ў 6 секцыях. Пінскі раён прадстаўляла дэлегацыя з 5 чалавек, якія выступілі са сваімі дакладамі ў секцыі “Краязнаўства ў вучэбна-выхаваўчым працэсе ўстановы адукацыі”.
Бунькевіч А.П., настаўнік гісторыі і грамадазнаўства, педагог дадатковай адукацыі выступіўшы з тэмай “Зямля бацькоў: погляд праз гады” расказала аб розных формах работы па зборы краязнаўчага матэрыялу, аб удзеле вучняў у мерапрыемствах і конкурсах у рамках Года малой радзімы і інавацыйнага праекта “Укараненне этнакультурных тэхналогій дзеля пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі”.
Удзельнікамі форума была адзначана важная роля краязнаўства ў вывучэнні гісторыі свайго рэгіёна і краіны ў цэлым.
Настаўнік гісторыі і грамадазнаўства А.П.Бунькевіч