Закрыццё змены
20.06.2020У лагеры “Цуда востраў” Валішчанскай СШ адбылося мерапрыемства, прысвечанае заканчэнню лагернай змены.
У гэты дзень дзеці стварылі калектыўны калаж “Тут Радзімы маёй пачатак”.
Сумесная праца з’явілася вынікам работы лагера, у якім асноўныя мерапрыемствы былі прысвечаны Году малой радзімы. Дзеці падчас сумеснай працы паказалі свае веды пра народныя традыцыі, культуру і гістарычнае мінулае роднага краю.
Для кожнага дзіцяці летні аздараўленчы лагер “Цуда востраў” адкрыўся са свайго боку. Гэтыя ўражанні незабыўныя, і памяць пра іх застанецца ў дзяцей на доўгія гады.
Дырэктар лагера С. І. Логвіна