ДЗЕНЬ ЗДАРОЎЯ ШКОЛЬНІКАЎ
19.09.2020Кожны год у рамках рэалізацыі Глабальнай праграмы па барацьбе са
слепатой 19 верасня адзначаецца Дзень здароўя школьнікаў па прафілактыцы парушэнняў зроку. Сусветны дзень зроку прысвечаны таму, каб звярнуць увагу грамадства да праблем слепаты і парушэнняў зроку.
19 верасня вучні пачатковых класаў сабраліся на пазнавальную гульню “Вочы – галоўныя памочнікі чалавека”. Яны пазнаёміліся з роляй добрага зроку ў жыцці чалавека, з будовай вока. Кожны з удзельнікаў гульні паспрабаваў сябе ў ролі акуліста. Дзеці атрымалі памяткі “Беражыце вочы”, “Правілы пры рабоце за камп’ютарам”. “Гігіенічныя правілы пры праглядзе тэлеперадач”.
Класны кіраўнік 1 класа Бахур Л.П.