РУС БЕЛ ENG

Аздараўленчы лагер “Патрыёты”

03.01.2023

  З мэтай стварэння аптымальных умоў для ўмацавання фізічнага і духоўнага здароўя, грамадзянска-патрыятычнага выхавання навучэнцаў у перыяд з 26 па 31 снежня ва ўстанове адукацыі дзейнічаў аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем дзяцей “Патрыёты”.

  Кожны дзень лагера быў тэматычным. Панядзелак - дзень малой радзімы; аўторак - дзень беларускай зямлі; серада - дзень роднай мовы; чацвер - дзень нацыянальнай самасвядомасці; пятніца - дзень роднай прыроды; субота - дзень развітання.

  Самымі запамінальнымі сталі такія мерапрыемствы, як завочнае падарожжа “Знакамітыя месцы і людзі Піншчыны”, экалагічная гульня “Расліны і жывёлы Пінскага раёна”, гульня-віктарына “Я люблю Беларусь”, гульнявая праграма “Беларускія забавы”, акцыя “Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”, конкурс чытальнікаў “Слова роднае, пяшчотнае, беларускае…”,  конкурс малюнкаў “Я беларус, я гэтым ганаруся!”, конкурсная праграма “Таленты зямлі палескай”.

  За час, праведзены ў аздараўленчым лагеры, дзеці  атрымалі шмат уражанняў, эмоцый, умацавалі сваё здароўе, усвядомілі сябе патрыётамі сваёй краіны.

 

Дырэктар лагера    Кулікова Н.М.