РУС БЕЛ ENG

Дневник лагеря. День четырнадцатый.

20.06.2023

 Цяжка знайсці больш каштоўны матэрыял па далучэнню школьнікаў да беларускай нацыянальнай культуры, чым дзіцячы фальклор і народныя гульні.  Творы вуснай народнай творчасці змалку ўваходзяць у дзіцячае жыццё; праз нескладаныя сюжэты выхоўваецца вера ў дабро, справядлівасць, раскрываюцца маральна-этычныя погляды беларусаў, прывіваецца любоў і павага да роднага слова.  Ужо сёння важна звярнуць увагу на выхаванне пачуцця патрыятызму. Гэта задача набывае актуальнасць. Сёння выхаванцы слухалі беларускія народныя казкі і гулялі ў інтэрактыўную гульню "Знаўцы беларускай мовы". Дзеці падзяліліся на дзве каманды: Казачнікі і Чараўнікі. У выніку каманда Чараўнікоў перамагла. Ну і куды ж мы без рухомых гульняў, якія могуць захапіць і дзяцей, і дарослых... Затым з вучнямі правялі турнір эрудытаў “Разумнікі і разумніцы”, дзе яны паказалі свае веды  па ахове прыроды. Закончыўся дзень тым, што выхаванцы зрабілі вырабы з усяго таго, што было пад рукамі.